28 сакавіка ў вёсцы Баяры Пружанскага раёна ўспыхнуў пажар, які ахапіў некалькі нежылых дамоў і гаспадарчых будынкаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшыя на месца выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару знішчаны шэсць нежылых дамоў і дванаццаць гаспадарчых будынкаў. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
