БРЦ: Беларускі філіял брытанскай кампаніі забяспечвае расійскія ваенныя заводы

Навіны
Фото Владимира Блинова, «Ваяр»

Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне пра пастаўкі беларускага філіяла брытанскай кампаніі на адрас расійскіх ваенных заводаў.

У публікацыі распавядаецца пра ўнітарнае прадпрыемства «Брэйк хайдролікс», якое належыць брытанскай Tollgate Systems Limited. Да верасня 2025 года брытанская кампанія належала дацкай Nastar Trade Invest ApS. Усе гэтыя кампаніі расследавальнікі звязваюць з групай Fenox беларускага бізнесмена Віталя Арбузава. Група спецыялізуецца на вытворчасці аўтакампанентаў.

Сярод пакупнікоў прадукцыі «Брэйк хайдролікс» расследавальнікі называюць дыстрыб’ютара Fenox у Расіі ТАА «ДС-ТЕК». Яно атрымлівала часткі для пад’ёму кабіны розных мадыфікацый аўтамабіляў «Урал». Сярод іх грузавікі, якія расійскі бок выкарыстоўвае і ў вялікіх колькасцях губляе на вайне, — «Урал-4320» і «Урал-43206». З чэрвеня 2022-га па ліпень 2025 года беларуская кампанія паставіла «ДС-ТЕК» тавараў на 2,7 млн долараў.

Таксама сярод кліентаў «Брэйк Хайдролікс» расійскае АТ «АМЗ», якое знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і Вялікабрытаніі. Арзамаскі машынабудаўнічы завод вырабляе бронетранспарцёры. Ён атрымліваў ад беларускага прадпрыемства дэталі для БТР-82/82А і БТР-90.

Поўнасцю расследаванне можна прачытаць тут

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.