BMW насмерць збіў веласіпедыста пад Гродна

Навіны
Фото: t.me/Neman102

BMW насмерць збіў пешахода паблізу вёскі Абухава Гродзенскага раёна. Трагедыя адбылася сёння каля 08:30 на дарозе М-6.

25-гадовы кіроўца BMW ехаў з боку Гродна ў напрамку Мінска і збіў 67-гадовага веласіпедыста. Той перасякаў дарогу злева направа па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Мужчына загінуў на месцы аварыі. У цяперашні момант удакладняецца, ці спешваўся ён пры перасячэнні праезнай часткі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

BMW насмерць збіў веласіпедыста пад Гродна
Фото: t.me/Neman102
BMW насмерць збіў веласіпедыста пад Гродна
Фото: t.me/Neman102
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны