Беспілотнік трапіў у будынак у Маскве

Навіны
Скриншот видео

Сёння ўначы беспілотнік трапіў у будынак у Маскве ў раёне вуліцы Масфільмаўскай. Пра гэта паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

“Паводле папярэдніх дадзеных, беспілотнік трапіў у будынак у раёне Масфільмаўскай. Пацярпелых няма. Службы працуюць на месцы здарэння”, – паведаміў ён ноччу ў тг-канале.

“Атака двух беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, адбіта сіламі СПА Мінабароны. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы падзення абломкаў”, – дадаў Сабянін праз тры гадзіны.

Беспілотнік трапіў у будынак у Маскве
Прыкладнае месца трапляння пазначана чырвоным
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.