“Беллакт” зоймецца вытворчасцю дзіцячага харчавання ў Алжыры

Навіны
Фото: Groupe Lait Giplait

“Беллакт” зоймецца вытворчасцю дзіцячага харчавання ў Алжыры. Паміж беларускім вытворцам і алжырскай групай кампаній Giplait падпісана пагадненне аб партнёрстве.

Яго падпісанне адбылося падчас рабочага візіту дэлегацыі Giplait у Беларусь на чале з генеральным дырэктарам групы Самах Лахлух, паведамілі ў алжырскай групе. Пагадненне прадугледжвае стварэнне вытворчасці дзіцячага харчавання на адной з пляцовак групы ў Алжыры.

Раней, падчас алжырска-беларускага бізнес-форуму, які адбыўся ў снежні мінулага года, дэлегацыя “Беллакта” наведвала філіял Giplait Rouiba.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны