“Белавія” адкрыла першы рэгулярны рэйс у В’етнам. Самалёт у Нячанг вылецеў сёння ўначы. Прызямліцца ў аэрапорце в’етнамскага курорта ён павінен раніцай.
Нячанг — сталіца правінцыі Кханьхоа ў Цэнтральным В’етнаме. Размешчаны на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора, у 1280 км ад Ханоя і ў 439 км ад Хашыміна. Адзін з самых папулярных курортаў В’етнама сярод замежных турыстаў.
З восені “Белавія” выконвае чартарныя рэйсы на в’етнамскі востраў Фукуок. Праграма працягнецца да пачатку красавіка. 10 мая плануецца запуск яшчэ аднаго чартарнага ланцужка — у Дананг.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
