Беларускія вайскоўцы зноў наведваюць М’янму. Як паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, у азіяцкую краіну прыбыў намеснік міністра абароны па тыле генерал-маёр Андрэй Бурдыка.
“Гэта лагічны працяг перамоў у Мінску. Сістэма тылавога забеспячэння, падрыхтоўка кадраў, пытанні эканомікі і рэсурснага забеспячэння — далёка не поўны пералік пытанняў, якія абмяркоўваюцца”, — пракаментавалі ў дэпартаменце.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!