Белстат апублікаваў звесткі пра фінансавыя вынікі работы арганізацый за студзень 2026 года. Іх чысты прыбытак прыкметна вырас.
У аператыўную справаздачу Белстата не ўключаюцца банкі, НКФА, страхавыя, бюджэтныя арганізацыі і арганізацыі без ведамаснай справаздачнасці з колькасцю менш за 50 чалавек.
У студзені выручка арганізацый павялічылася на 3,6% да 42,49 млрд рублёў.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі вырас на 2,3% да 35,07 млрд рублёў.
Чысты прыбытак вырас на 29% да 1,74 млрд рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў склала 6,4%, або на 0,7 п.п. больш, чым у студзені 2026 года.
Стратнымі ў студзені былі 2733 арганізацыі, што на 27,4% больш, чым у студзені 2025-га.
Дэбіторская запазычанасць на 1 лютага склала 100,6 млрд рублёў, скараціўшыся за месяц на 4,8%. Аб’ём крэдыторскай запазычанасці скараціўся на 6,4% да 115,95 млрд рублёў. Даўгі па крэдытах і пазыках за студзень выраслі на 0,5% да 142,78 млрд рублёў.
