Беларуская кампанія паказала дзіцячыя бронекамізэлькі, якія пастаўляе ў Расію

Галоўнае
Фото: Михаил Скуратов, ТАСС

На форуме «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» беларуская кампанія «Браня» прадставіла супрацьасколачную камізэльку і понча для дзяцей. Вырабы зроблены з араміднай тканіны па класе абароны Бр2 і важаць каля 3 кг кожны, піша ТАСС.

Знешне яны нагадваюць звычайнае дзіцячае адзенне з малюнкамі. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, гэта зроблена, каб не палохаць дзяцей.

«Гэта дзіцячая камізэлька і дзіцячае понча. Яны выкарыстоўваюцца для эвакуацыі дзяцей з эпіцэнтра баявых дзеянняў для таго, каб хаця б мінімальна абараніць дзяцей ад асколкаў, бо ў асноўным цяпер ідзе асколачнае паражэнне, дроны», — сказаў ён на стэндзе.

Кампанія адпраўляе іх у якасці гуманітарнай дапамогі ў РФ, у прыватнасці, у Белгарад — прыгранічны горад, які рэгулярна трапляе пад удары ў сувязі з тым, што Расія вядзе вайну супраць Украіны.

«Такую афарбоўку мы выкарысталі, каб дзеці не палохаліся. Таму што калі вайскоўцы надзяваюць на дзяцей армейскія бронекамізэлькі, гэта наводзіць на дзяцей страх. Каб не траўмаваць дзяцей, робім такую дзіцячую расфарбоўку», — дадаў суразмоўца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.