Літоўскія памежнікі выявілі падробленыя правы ў грамадзяніна Беларусі, які ўязджаў у краіну праз пункт пропуску «Шальчынінкай».
У ноч на 15 студзеня літоўскія памежнікі правяралі пасажырскі аўтобус, які следаваў з Мінска ў Марыямполе. Аднаго з пасажыраў, 41-гадовага беларуса з літоўскім ВНЖ, папрасілі прад’явіць вадзіцельскія правы як дадатковы дакумент для ўстанаўлення асобы.
Пасля вывучэння пасведчання памежнікі прыйшлі да высновы, што гэта падробка. Пачата дасудовае расследаванне. Беларусу пагражае штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі. Мужчыну накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання да абрання меры стрымання.


🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
