Беларус схаваў у лесе бутэлькі з палівам, але яго знайшлі і аштрафавалі.
3 сакавіка ў паліцыю польскага горада Кемпна патэлефанавала жанчына і паведаміла, што кіроўца грузавіка выкінуў у лес бутэлькі. Паліцыя прыбыла на месца і выявіла 12 пяцілітровых пластыкавых бутэлек з палівам у некалькіх метрах ад абочыны.
У той жа дзень быў устаноўлены кіроўца, які іх выкінуў. Ім аказаўся 34-гадовы грамадзянін Беларусі, які працаваў у польскай фірме, паведамляе паліцыя Кемпна.
Мужчына растлумачыў паліцэйскім, што купіў 12 бутэлек дызельнага паліва ў незнаёмца на паркоўцы. Вяртаючыся з рэйса, ён схаваў іх у лесе, каб начальнік не абвінаваціў яго ў зліве паліва з грузавіка.
Беларуса аштрафавалі на 4500 злотых (1220 долараў) паводле артыкула аб засмечванні лесу.
