Беларусь практычна штодзённа фіксуе залёты беспілотнікаў – Лук’яновіч

Армія
Изображение: СТВ

Беларускія дзяжурныя сілы практычна штодзённа фіксуюць залёты беспілотнікаў у паветраную прастору краіны. Пра гэта заявіў у эфіры СТБ камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч.

“Мы практычна штодзённа фіксуем парушэнне дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы. Нашы дзяжурныя сілы фіксуюць. Гэта ў першую чаргу звязана са складаным геаграфічным становішчам нашай краіны, таму што мы маем выступы як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, на поўдні, на ўсходзе. Таму тыя маршруты, якія пралягаюць міма нашых межаў, бывае, беспілотныя лятальныя апараты адхіляюцца і парушаюць паветраную прастору, у тым ліку сродкі радыёэлектроннай барацьбы ўплываюць на маршрут палёту”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, беспілотнікі знішчаюць, калі яны ўяўляюць пагрозу важным аб’ектам.

“Мы дадзеныя выпадкі фіксуем, і пры парушэнні дзяржаўнай мяжы, пры ўваходзе ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь, калі дадзеная паветраная мэта ўяўляе пагрозу нашым крытычна важным аб’ектам, то дадзеная мэта знішчаецца”, – сказаў ён.

Трэба адзначыць, што Лук’яновіч не ўказаў на расійска-ўкраінскую вайну як прычыну такіх інцыдэнтаў, але не абмінуў згадаць мілітарызацыю Еўропы.

“Няпростая ваенна-палітычная абстаноўка цяпер складваецца. Звязаная ў першую чаргу з беспрэцэдэнтнай мілітарызацыяй нашых суседзяў, еўрапейскага кантынента, з далейшым працягам ваенных канфліктаў, якія мы назіраем, і пашырэннем НАТА”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.