Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўхваляе праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб паветраных зносінах. Дакумент стане асновай для перамоваў паміж бакамі.
На іх правядзенне і падпісанне выніковага пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Сёння паведамлялася, што Шры-Ланка зробіць візы бясплатнымі для беларусаў з 25 мая.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
