Беларусь і Кітай абмеркавалі інвестыцыі і Тайвань

Навіны
Фото: МИД

17 снежня ў Мінску адбыўся чарговы раўнд беларуска-кітайскіх міжведамасных кансультацый. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, кітайскую — памочнік міністра замежных спраў у рангу намесніка міністра Лю Бінь.

«Падчас перамоў бакі падвялі вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў бягучым годзе, надалі ўвагу пытанням эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, ацанілі прагрэc у рэалізацыі даручэнняў і ініцыятыў, сфармуляваных па выніках дыялогу на высокім і вышэйшым узроўнях, а таксама дамовіліся падтрымліваць актыўныя кантакты ў наступным годзе», — паведамляе прэс-служба МЗС.

Таксама абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у ШАС, БРІКС і ААН. Бакі адзначылі ўстойлівую дынаміку развіцця двухбаковых адносін і палітычнага дыялогу.

Беларусь падзякавала Кітаю за падтрымку ўключэння «Няглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці» ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мінск выказаў падтрымку Ініцыятыве глабальнага кіравання, вылучанай Сі Цзіньпінам.

Асобная ўвага на сустрэчы была нададзена сітуацыі вакол Тайваня.

«Беларускі бок пацвердзіў, што застаецца прыхільным прынцыпу “адзін Кітай”, падтрымлівае ўсе намаганні кітайскага ўрада па абароне нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — адзначае МЗС.

Беларусь і Кітай абмеркавалі інвестыцыі і Тайвань
Фота: МЗС
Беларусь і Кітай абмеркавалі інвестыцыі і Тайвань
Фота: МЗС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны