За два тыдні беларускія памежнікі выявілі дзве спробы правезці ў Беларусь наркотыкі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
У першым выпадку беларуса затрымалі на беларуска-польскай мяжы з гашышам. Мужчына ехаў у Беларусь з Польшчы на аўтобусе Познань — Мінск 2 сакавіка. На беларускай мяжы памежная сабака ўчуяў у яго наркотыкі.
У багажы беларус вёз металічныя банкі з-пад кансерваваных фруктаў, унутры якіх апынуўся гашыш. На выгляд банкі не адрозніваліся ад закрытых заводскім спосабам. Усяго было канфіскавана амаль 260 грамаў гашышу.
У дачыненні да мужчыны, раней судзімага за хуліганства, узбуджаны крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 328-1 і частцы 3 артыкула 328 КК за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу і незаконны абарот наркатычнага сродку. Максімальнае пакаранне за злачынства прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У другім выпадку 15 сакавіка жыхар Віцебска ехаў на аўтобусе Варшава — Віцебск. На мяжы ў яго знайшлі марыхуану. Мужчыну накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. Праводзяцца працэсуальныя дзеянні.
