БЧ зменіць расклад цягнікоў на ўчастку Мінск-Орша 15 і 16 красавіка

Навіны
Фото: Reform.by

У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Смалявічы — Чырвонае Знамя 15 і 16 красавіка цягнікі на ўчастку Мінск – Орша будуць курсіраваць па змененым раскладзе. Гэта закране міжнародныя, міжрэгіянальныя і рэгіянальныя цягнікі бізнес- і эканомкласа, папярэдзілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, 15 красавіка будуць цалкам адменены цягнікі № 717/718 Масква-Мінск-Масква, № 703/704 Віцебск-Мінск-Віцебск, а таксама № 861/864 і № 866/865 Орша-Мінск-Орша. Частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск-Орша ў абодва дні зменіць расклад і маршрут, некаторыя таксама будуць адменены.

Удакладніць актуальны расклад можна на сайце rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік». Мой цягнік або па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.