Алкаголь не будуць прадаваць у Гомелі ў дні апошняга званка і выпускных вечароў

Гомельскі гарвыканкам абмежаваў продажы алкаголю ў дні апошняга званка і выпускных вечароў. Рашэнне камітэта №369 ад 12 мая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Алкаголь не будзе прадавацца ў Гомелі:

  • з 8 раніцы 23 мая да 8 раніцы 24 мая,
  • з 8 раніцы 12 чэрвеня да 8 раніцы 13 чэрвеня.

Абмежаванне не датычыцца продажу ў грамадскім харчаванні на разліў, а таксама для правядзення рытуальных абрадаў, вясельных і юбілейных урачыстасцяў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.