ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» завяршыў далучэнне ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў». Адпаведныя змены былі ўнесены ў Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і ІП 8 снежня.
Праводзіцца дадатковы выпуск акцый «Агракамбіната «Дзяржынскі», які размяркоўваецца сярод акцыянераў Слуцкага КХП. Трэба адзначыць, што агракамбінат валодаў у слуцкім прадпрыемстве 71,26% акцый.
У студзені гэтага года ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» пачало далучэнне ААТ «Суднікаўскі», размешчанага ў Валожынскім раёне, а таксама ААТ «Вілейскі камбікормавы завод». Да гэтага «Дзяржынскі» далучыў ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», ААТ «Мінскі мясакомбінат».
У студзені–верасні гэтага года выручка ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» вырасла на 9,5% да 691,8 млн рублёў. Чысты прыбытак знізіўся на 6% да 70,69 млн рублёў.
Агракамбінат вядзе гаспадарку на плошчы 97,38 тыс. га, з якіх на сельскагаспадарчыя ўгоддзі прыходзіцца 81 тыс. га, у тым ліку амаль 63,5 тыс. га — ворныя землі. Мінаблвыканкаму належыць 96,6% акцый прадпрыемства.