Рамонт пашкоджанага выбухам дома ў Гомелі плануюць завяршыць у маі гэтага года, паведамляе Гомельскі аблвыканкам.
Капітальны рамонт жылога дома ўключае ў сябе работы па аднаўленні разбураных і дэмантаваных канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм з праходжаннем дзяржаўнай будаўнічай экспертызы, расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Цяпер распрацоўваецца праектная дакументацыя, вядзецца ўстаноўка і мантаж вежавага крана.
Нагадаем, выбух газу адбыўся ў адной з кватэр трэцяга пад’езда дзесяціпавярховага дома 17 снежня. У выніку абрынуліся міжпавярховыя перакрыцці сёмага і восьмага паверхаў. 22 снежня падчас разбору завалаў на шостым паверсе было знойдзена цела загінулай жанчыны.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
