Адгрузкі расійскай нафты з партоў Балтыкі аднаўляюцца

Навіны
Фото: Natalya Letunova / Unsplash.com

Расійскія парты на Балтыйскім моры, якія раней падвергліся атакам беспілотнікаў, аднаўляюць адгрузкі нафты. Пра гэта піша “Коммерсант” са спасылкай на Цэнтр цэнавых індэксаў.

13-19 красавіка марскі экспарт расійскай нафты вырас на 22% у параўнанні з папярэднім тыднем да 355 тыс. т у суткі. Гэта першы рост пасля трох тыдняў зніжэння.

Асноўны ўнёсак у аднаўленне паставак унеслі парты Прыморск і Усць-Луга, дзе сутачны ўзровень экспарту за тыдзень вырас на 83,6%. Пры гэтым адгрузка расійскай нафты з Наварасійска на мінулым тыдні не вялася.

У цэлым жа па выніках месяца марскі экспарт нафты з РФ складзе 310-360 тыс. т у суткі, што будзе самым нізкім паказчыкам з 2023 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.