Як стала вядома Reform.news, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце загадаў на два дні абмежаваць доступ замежных карыстальнікаў да сайтаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Блакіроўка будзе ўключана сёння ўначы.
Абмежаванні закрануць віртуальны хостынг і размешчаныя на ім сайты. Яны будуць дзейнічаць з 00:00 18 снежня да 23:59 19 снежня 2025 года.
Меры нібыта абумоўлены пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем.
Магчыма, абмежаванні звязаныя з правядзеннем другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу 18–19 снежня 2025 года.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!