Аўтарка «Аповеда служанкі» Маргарэт Этвуд падтрымала палітзняволенага Андрэя Аляксандрава ў дзень яго народзінаў

Культура
Маргарэт Этвуд. Фота: AP

На знак салідарнасці з палітзняволеным журналістам Андрэем Аляксандравым адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце канадская аўтарка Маргарэт Этвуд, а таксама Тэрстан Мур з Sonic Youth, Надзя з Pussy Riot і сэр Трэвар Філіпс аб’ядналіся, каб зачытаць верш, які Андрэй напісаў у ліпені 2021 года ў СІЗА.

Верш пад сімвалічнай назвай «#» перакладзены на англійскую мову беларускай паэткай Ганнай Комар і Джонам Фарнданам.

Відэазапіс зроблены ў межах акцыі, якую распачала 27 студзеня міжнародная арганізацыя Index on Censorship. Арганізатары прапанавалі да дня народзінаў Андрэя Аляксандрава запісаць відэа з вершам журналіста і падзяліцца ім у сацыяльных сетках, паведамляе БАЖ.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандаў быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны