На знак салідарнасці з палітзняволеным журналістам Андрэем Аляксандравым адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце канадская аўтарка Маргарэт Этвуд, а таксама Тэрстан Мур з Sonic Youth, Надзя з Pussy Riot і сэр Трэвар Філіпс аб’ядналіся, каб зачытаць верш, які Андрэй напісаў у ліпені 2021 года ў СІЗА.
Верш пад сімвалічнай назвай «#» перакладзены на англійскую мову беларускай паэткай Ганнай Комар і Джонам Фарнданам.
Відэазапіс зроблены ў межах акцыі, якую распачала 27 студзеня міжнародная арганізацыя Index on Censorship. Арганізатары прапанавалі да дня народзінаў Андрэя Аляксандрава запісаць відэа з вершам журналіста і падзяліцца ім у сацыяльных сетках, паведамляе БАЖ.
Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандаў быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

