65-гадовага жыхара Гомельскай вобласці маглі асудзіць па новай справе «рэйкавых партызан» — праваабаронцы

Галоўнае
Сергей Стасенко. Источник фото: BelPol

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 65-гадоваму Сяргею Стасенку з вёскі Лагуны Добрушскага раёна. Як паведамляе «Гомельская вясна», Стасенку інкрымінавалі 5 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку замах на акт тэрарызму, незаконныя дзеянні са зброяй і выбуховымі рэчывамі, наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін, дзяржаўную здраду і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім.

На думку праваабаронцаў, справа можа быць звязаная са спробамі перашкодзіць руху па чыгунцы з мэтай процідзеяння выкарыстанню беларускай тэрыторыі і інфраструктуры ў расійскім уварванні ва Украіну. Вёска Лагуны размешчаная паблізу чыгункі з Гомеля ў напрамку ўкраінскага горада Гарадня, а таксама недалёка ад адноўленага расійскімі вайскоўцамі аэрадрома ў Зябраўцы, які выкарыстоўваўся на пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

“Існуе вялікая верагоднасць, што Сяргей Стасенка рэпрэсаваны за спробы дапамагчы Украіне абараняцца ад расійскай агрэсіі шляхам стварэння перашкод руху на чыгунцы. Частка 2 артыкула 289 і частка 4 артыкула 295 прадугледжваюць адказнасць за дзеянні, здзейсненыя групай асоб”, — адзначаюць праваабаронцы.

Стасенка ў 1980 годзе скончыў Гомельскі чыгуначны тэхнікум, апошнім часам працаваў страхавым агентам «Белдзяржстраха» ў Гомельскім раёне, раней быў дырэктарам ЗАТ «Белаўтаматыкасэрвіс».

Дакладны тэрмін прысуду ўдакладняецца, аднак па сукупнасці артыкулаў прадугледжана пакаранне да 20 гадоў пазбаўлення волі. Абставіны справы і прысуду высвятляюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.