На літоўска-беларускай мяжы выявілі 30 пакетаў з цыгарэтамі коштам 16 530 еўра, паведамляе памежная служба Літвы.
7 чэрвеня памежнікі заставы Падварёніс заўважылі, што ў раёне вёскі Юшкяй Шальчынінкскага раёна праз плот пералятаюць нейкія скруткі. На месца здарэння прыбыў памежны нарад.
У лесе за 30 метраў ад мяжы былі выяўлены 25 скруткаў у поліэтыленавай плёнцы, а затым яшчэ пяць. У пакетах знаходзілася 3000 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Агульны кошт цыгарэт ацэньваецца ў 15 530 еўра.
Распачата судовае расследаванне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!