Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў на перыяд свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 11–12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
11 ліпеня будуць курсіраваць 11 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Магілёў — Копысь — Магілёў і Орша — Копысь — Орша. Цягнікі з Магілёва адправяцца ў 13.25, 15.30, 19.05 і 21.30, з Оршы — у 12.48 і 22.25. У ноч з 11 на 12 ліпеня і ранняй раніцай 12 ліпеня прызначана яшчэ 5 цягнікоў з Копысі ў Магілёў і Оршу.
Акрамя таго, 11 ліпеня цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Полацк — Магілёў — Полацк зробіць дадатковы прыпынак на станцыі Копысь. Усяго 11 і 12 ліпеня на станцыі Копысь будуць спыняцца 29 цягнікоў з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.
Квіткі на дадатковыя цягнікі паступяць у продаж за 10 сутак да адпраўлення. Набыць іх можна на сайце pass.rw.by, у дадатку «БЧ. Мой цягнік» або ў чыгуначных касах. Падрабязны расклад — на rw.by або па тэлефоне 105.