25 сакавіка беларусы адзначаць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемствы пройдуць у дзясятках гарадоў на некалькіх кантынентах — ад Паўночнай Амерыкі да Еўропы.
Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае збіраць інфармацыю пра мерапрыемствы і просіць арганізатараў акцый паведамляць пра іх праз афіцыйныя каналы. Поўны спіс падзей будзе апублікаваны бліжэй да 25 сакавіка.
Расклад мерапрыемстваў:
- 21 сакавіка
Таронта, Канада
13:15, Jane St & Bloor St W — шэсце ў гонар Дня Волі;
15:00, Беларускі цэнтр (524 St Clarens Avenue) — святочнае мерапрыемства.
- 23 сакавіка
ЗША, Чыкага — 15:00, Kitchen House café (341 E. Dundee Rd, Wheeling);
Святкаванне Дня Волі. Падрабязнасці.
ЗША, Блэксберг — 12:00, Kings Mountain State Park
«Гуканне волі» ў Караліне. Падрабязнасці.
- 23 сакавіка
ЗША, Каліфорнія (Walnut Creek) — 12:00, Sugarloaf Open Space Park, 2161 Youngs Valley Road. Падрабязнасці.
- 25 сакавіка
Літва, Вільнюс:
09:30, Беларуская алея (прасп. Гедыміна, 64) — акцыя са стужкамі;
10:00, паркінг на A. Tumėno g. 4 — аўта-мота-раллі;
11:30, Rasų g. 13 — экскурсія па могілках Росы;
18:00, Лукiшская плошча — мітынг і шэсце;
20:00, Bokšto g. 4 — набажэнства ў Дзень Волі.
Польшча, Беласток:
Мерапрыемствы на працягу тыдня. Падрабязнасці.
Польшча, Кракаў — 18:00, Plac Wielkiej Armii Napoleona;
Марш і мітынг. Падрабязнасці.
Польшча, Вроцлаў — 17:00, Plac Wolności,
Мітынг, прысвечаны Дню Волі. Падрабязнасці.
Польшча, Шчэцін — 18:00, Plac Solidarności,
Акцыя беларускай супольнасці. Падрабязнасці.
- 28 сакавіка
Польшча, Варшава — 16:00, Plac Trzech Krzyży
Дзень Волі ў Варшаве. Падрабязнасці.
Вялікабрытанія, Лондан — 14:00, Marian House, Holden Ave
Святкаванне Дня Волі. Падрабязнасці.
- 29 сакавіка
Канада, Атава — 15:00, 35 Stafford St, Nepean (Nepean Creative Art Centre)
Святкаванне Дня Волі. Падрабязнасці.
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да святкавання.
«Дзень Волі — гэта сімвал нашай дзяржаўнасці і веры ў нашу краіну. Гэта дзень, які нагадвае: незалежнасць пачынаецца з адказнасці, адзінства і павагі да сваёй мовы, культуры і традыцый. 25 сакавіка — гэта магчымасць сабрацца разам, падтрымаць адзін аднаго і нагадаць свету, што Беларусь ёсць і будзе», – заявіла палітык.
