Злучаныя Штаты Амерыкі здымаюць санкцыі з беларускага калію. Пра гэта заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
“У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Трампа ЗША здымаюць санкцыі. Мы шукалі, і, думаю, гэта вельмі добры крок з боку ЗША для Беларусі. Мы здымаем іх цяпер, камунікацыя на гэтую тэму будзе працягвацца і далей. Па меры нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі ўсё больш санкцый будзе здымацца”, — заявіў ён.
Коўл таксама выказаў надзею, што ў будучыні бакі прыйдуць да сітуацыі, калі санкцый не будзе ўвогуле.
Нагадаем, перамовы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, распачатыя напярэдадні ў пятніцу, 12 снежня, працягнуліся і ў суботу, 13 снежня.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!