ЗША і Іран працягваюць абмен ударамі

Галоўнае
Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия

ЗША і Іран працягваюць абменьвацца ўдарамі. КВІР заяўляе пра паражэнне амерыканскіх баз у Бахрэйне і Іарданіі.

“Паветрана-касмічныя сілы КВІР, выкарыстаўшы 12 балістычных ракет, нанеслі ўдары па месцах дыслакацыі амерыканскіх знішчальнікаў F-35, F-15 і F-16, а таксама па ключавых аб’ектах амерыканскай арміі на авіябазе і камандным цэнтры Аль-Азрак, знішчыўшы гэтыя аб’екты і вялікую колькасць знішчальнікаў”, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай іранскімі СМІ.

У сваю чаргу Цэнтральнае камандаванне ЗША паведаміла пра нанясенне ўдараў па іранскіх вайсковых сродках назірання, сістэмах сувязі і аб’ектах супрацьпаветранай абароны па ўсёй тэрыторыі Ірана.

Уначы іранскі штаб “Хатам аль-Анбія” чарговы раз абвясціў Армузскі праліў закрытым для ўсіх відаў суднаў, уключаючы нафтавыя танкеры і гандлёвыя судны. У Цэнтральным камандаванні ЗША абверглі гэта сцвярджэнне, заявіўшы, што судны працягваюць праходзіць праз праліў.

Да гэтага Дональд Трамп напісаў, што праз праліў пры падтрымцы амерыканскіх сіл прайшло больш за 200 гандлёвых суднаў, а таксама на сусветны рынак паступіла больш за 100 млн барэляў нафты.

“Гэты неверагодна паспяховы праект стаў магчымы дзякуючы таму, што Армузскі праліў кантралюецца Злучанымі Штатамі Амерыкі, а не Іранам. Іх армія разгромлена, і іх эканоміка страчана. Для Ірана ўсё скончана!” — напісаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.