Оргіі, рытуалы і збор грошай на алкаголь — у МУС паведамілі пра затрыманне лжэсвятара на Віцебшчыне

Галоўнае
Скриншот відео t.me/pressmvd

Аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы спецназа «Рысь» затрымалі 40-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які арганізаваў дзейнасць псеўдарэлігійных арганізацый, у тым ліку прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі».

Як заявілі ў МУС, мужчына ствараў акаўнты ў сацыяльных сетках, дзе прапаноўваў царкоўныя паслугі і размяшчаў парнаграфічныя матэрыялы, перапісваўся з беларусамі і замежнікамі, прапаноўваючы за грошы правядзенне рэлігійных абрадаў і рытуалаў, а таксама збіраў сродкі нібыта на ўладкаванне храма. Насамрэч жа грошы траціліся на алкаголь.

Паводле сцвярджэння ведамства, у сваім доме фігурант арганізоўваў групавыя дзеянні сексуальнага характару, пры гэтым не паведамляючы партнёрам пра свой станоўчы ВІЧ-статус. Таксама ён ужываў гвалт у дачыненні да знаёмага, які ў сувязі з гэтым выказваў намеры здзейсніць самагубства.

Раней мужчына ўжо адбываў пакаранне за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, распаўсюджванне парнаграфіі і крадзеж рэлігійных прадметаў.

Узбуджаны крымінальныя справы за незаконную дзейнасць рэлігійнай арганізацыі і выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Оргіі, рытуалы і збор грошай на алкаголь — у МУС паведамілі пра затрыманне лжэсвятара на Віцебшчыне
Скрыншот відэа t.me/pressmvd

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.