МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 18 чалавек.
Сярод іх — 70-гадовая Ніна Гнядзько, асуджаная паводле ч. 1 арт. 130 аб распальванні варожасці і ч. 1 арт. 368 КК аб абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» 6772 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!