14-гадовы падлетак з Мінскага раёна атрымаў траўму падчас працы з цыркулярнай пілой, паведамляе Следчы камітэт.
Разам з мамай ён гасціў у бабулі ў вёсцы ў Талачынскім раёне. Днём 9 ліпеня падлетак вырашыў змайстраваць паліцу. Ён узяў дошку і пачаў распілоўваць яе цыркулярнай пілой. Інструмент сарваўся і адрэзаў хлопцу фалангу другога пальца на правай руцэ.
Пацярпелага шпіталізавалі. Следчы камітэт праводзіць праверку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!