Малюк пакідае пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны

Галоўнае
Фото: Офис президента Украины

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння сустрэўся з кіраўніком СБУ Васілём Малюком. Ён абмеркаваў з ім кандыдатуру новага кіраўніка спецслужбы. Як вынікае з заявы Зяленскага, Малюк застанецца ў сістэме Службы бяспекі Украіны, але будзе займацца выключна баявой працай. СБУ таксама распаўсюдзіла заяву Малюка, у якой ён пацвярджае, што пакідае пасаду кіраўніка службы.

“Сустрэліся з Васілём Малюком. Падзякаваў яму за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца менавіта на такой працы. Наперадзе больш украінскіх асіметрычных аперацый супраць акупанта і расійскай дзяржавы, больш нашых моцных вынікаў у знішчэнні ворага. Васіль Васільевіч умее гэта найлепш і менавіта гэтым працягне займацца ў сістэме СБУ. Даручыў Васілю Малюку зрабіць напрамак нашых асіметрычных аперацый наймацнейшым у свеце. Рэсурсы і належная палітычная падтрымка для гэтага ёсць. Разам абмеркавалі і кандыдатуры, каб абраць новага кіраўніка СБУ”, — напісаў Зяленскі.

У заяве самога Малюка, распаўсюджанай прэс-службай СБУ, пацвярджаецца, што ён застанецца ў сістэме спецслужбы.

“Пакідаю пасаду старшыні Службы бяспекі. Застаюся ў сістэме СБУ рэалізоўваць асіметрычныя спецаперацыі сусветнага ўзроўню, якія і надалей будуць наносіць ворагу максімальную шкоду.

Перакананы, што моцная і сучасная спецслужба — залог бяспекі нашай дзяржавы. На гэта накіраваныя змены, якія ўкараняе прэзідэнт Украіны ў сферы абароны, і я дзякую яму”, — заявіў Малюк.

Нагадаем, раней украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што Малюк можа сёння падаць у адстаўку з пасады кіраўніка СБУ. Паводле іх інфармацыі, раней яму ўжо прапаноўвалася зрабіць такі крок, але Малюк адмовіўся, аднак у выніку змяніў рашэнне. У публікацыях у якасці магчымага пераемніка называўся начальнік цэнтра спецаперацый “А” СБУ Яўген Хмара. Зяленскі сёння таксама сустрэўся і з ім.

“Удзячны Яўгену і ўсім нашым ваярам-спецназаўцам за надзвычай важную баявую працу на працягу ўсіх гадоў поўнамаштабнай вайны. Украіна дасягае неабходных вынікаў у сваёй абароне, і ўсе нашы ваяры, якія гэта забяспечваюць, заслугоўваюць найвялікшай павагі і ўдзячнасці. Вопыт украінскіх спецназаўцаў і ЦСА “А” СБУ будзем маштабаваць. Абмеркавалі сёння з Яўгенам таксама іншыя магчымасці сістэмнага развіцця Службы бяспекі Украіны і спецыяльныя аперацыі, якія цяпер рыхтуем”, — паведаміў украінскі прэзідэнт.

Варта адзначыць, што ў апошнія дні Уладзімір Зяленскі праводзіць перастаноўкі ў шэрагу дзяржаўных органаў. Так, кіраўніком Офіса прэзідэнта быў прызначаны кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў.

Сёння Зяленскі правёў яшчэ адну “кадравую” сустрэчу. На яе быў запрошаны былы міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба. Украінскі прэзідэнт канстатаваў, што Кулеба застаецца ў камандзе краіны, аднак пра канкрэтныя прапановы для дыпламата заяўлена не было.

Малюк пакідае пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Малюк пакідае пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Малюк пакідае пасаду кіраўніка Службы бяспекі Украіны
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны