Грамадзянку Нідэрландаў з марыхуанай затрымалі на беларуска-польскай мяжы

Навіны
Скриншот видео t.me/gpkgovby

У пункце пропуску Брэст беларускія памежнікі затрымалі 55-гадовую грамадзянку Нідэрландаў, якая спрабавала ўвезці ў Беларусь з Польшчы марыхуану. Інцыдэнт адбыўся 7 ліпеня, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Падчас агляду аўтамабіля вайскоўцы выявілі некалькі пакетаў з рэчывам расліннага паходжання, якое экспертыза ідэнтыфікавала як марыхуану. Пры паглыбленым надглядзе былі знойдзены яшчэ два пакеты з аналагічным рэчывам, грындар-здрабняльнік і шэсць шкляных флаконаў з рэшткамі алею CBD.

«Падчас следчых мерапрыемстваў жанчына паводзіла сябе агрэсіўна. Медыцынскае асведчанне пацвердзіла факт ужывання ёю марыхуаны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле слоў затрыманай, яна накіроўвалася ў Маскву да дачкі, аднак дакладны адрас яе пражывання назваць не змагла.

Узбуджаны крымінальныя справы аб незаконным абароце наркатычных сродкаў і іх незаконным перамяшчэнні праз мяжу.

Грамадзянку Нідэрландаў з марыхуанай затрымалі на беларуска-польскай мяжы
Скрыншот відэа t.me/gpkgovby
Грамадзянку Нідэрландаў з марыхуанай затрымалі на беларуска-польскай мяжы
Скрыншот відэа t.me/gpkgovby
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.