Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра падзеі ў Венесуэле

Галоўнае
Владимир Зеленский. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што Расія зноў будзе спрабаваць уцягнуць Беларусь у вайну, і нагадаў беларускім уладам пра падзеі ў Венесуэле. Пра гэта Зяленскі заявіў на сустрэчы з галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім 17 красавіка.

«Таксама фіксуем спробы акупацыйнага кантынгенту правесці перагрупіроўку сіл — найхутчэй з мэтай кампенсаваць недахоп асабовага складу. У сувязі з гэтым становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павышана актыўнасць узброеных сіл. Паводле даных разведкі, у прыгранічных раёнах Беларусі вядзецца будаўніцтва дарог да тэрыторыі Украіны і абсталяванне артылерыйскіх пазіцый»,заявіў Зяленскі.

Паводле слоў Зяленскага, ён даў даручэнне папярэдзіць беларускія ўлады аб гатоўнасці Украіны абараняць сваю тэрыторыю.

«Лічым, што Расія зноў паспрабуе ўцягнуць Беларусь у сваю вайну. Даручыў па адпаведных каналах папярэдзіць фактычнае кіраўніцтва Беларусі аб гатоўнасці Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць. Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны ўстрымаць кіраўніцтва Беларусі ад памылак», — сказаў Зяленскі.

Сырскі і Зяленскі таксама абмеркавалі далейшыя дальнабойныя аперацыі Украіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.