Беларуса затрымалі ў Літве за перавозку кантрафактных цыгарэт на 1,4 млн еўра
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 15:54
https://reform.news/be/belarusa-zatrymali-litve-za-peravozku-kantrafaktnyh-cygarjet-na-1-4-mln-e-ra/Беларуса і літоўца затрымалі ў Літве за перавозку кантрафактных цыгарэт, паведамляе пагранічная служба Літвы.
У суботу, 29 жніўня, памежнікі заўважылі, як у порце Клайпеды з польскага грузавіка ў дацкі перагружаюць паддоны са скрынкамі. У скрынках знаходзіліся 224 тысячы пачкаў цыгарэт Winston Slender, Malboro, Malboro Gold і Prince Red без акцызных марак. Кошт цыгарэт ацэньваецца амаль у 1,4 млн еўра.
Затрыманыя два чалавекі: 48-гадовы грамадзянін Беларусі і 44-гадовы жыхар Каўнаскага раёна. Беларус знаходзіўся ў Літве законна і меў польскі ВНЖ. Ён заявіў, што працуе кіроўцам у лагістычнай кампаніі.
Пачата дасудовае расследаванне. Абодва затрыманыя змешчаныя пад варту: беларус — на адзін месяц, літовец — на два. Ім пагражае пакаранне ад штрафу да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Літоўскія памежнікі не выключаюць, што падробкі везлі з падпольнай фабрыкі ў Латвіі.


