У Беларусі зменяць парадак працы арганізацый у сферы энергазберажэння. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Дакумент прадугледжвае скарачэнне ўзгадняльных працэдур і спрашчэнне патрабаванняў для арганізацый галіны. Змены называюцца “ключавым этапам рэалізацыі дзяржаўнай стратэгіі па дэбюракратызацыі і стварэнні спрыяльных умоў для развіцця рэальнага сектара эканомікі”.
У прыватнасці, перагледжаныя правілы нармавання паліўна-энергетычных рэсурсаў, зменены парадак правядзення энергетычных абследаванняў, або энергааўдытаў, а таксама спрошчаны рэжым для арганізацый, прызнаных лідарамі галіны.
Згодна з пастановай, меры дазваляюць дакладна размежаваць паўнамоцтвы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці і яго тэрытарыяльных органаў, а для малых спажыўцоў устанавіць адзіныя нормы з магчымасцю індывідуальнага падыходу ў неабходных выпадках.
Таксама ўлады разлічваюць павысіць даступнасць энергааўдытаў за кошт адмены залішніх патрабаванняў і павялічыць тэрміны планавання мерапрыемстваў у сферы энергазберажэння, паведамілі у прэс-службе ўрада.
