Продажы беларускага аўтабрэнда BelGee у Расіі ў жніўні зноў знізіліся на фоне рэкордаў на радзіме. Збыт у РФ зніжаецца другі месяц запар.
Паводле даных агенцтва “Автостат”, у жніўні было прададзена 4414 аўтамабіляў BelGee, што на 43,5% менш, чым за аналагічны месяц мінулага года. Рэалізацыя беларускіх аўтамабіляў у студзені-жніўні павялічылася на 18,6% да 32,15 тыс. адзінак. Доля беларускай маркі па выніках васьмі месяцаў на расійскім рынку склала 4,51% супраць 4,16% годам раней.
У дзясятку найбольш папулярных мадэляў расійскага рынку ў жніўні трапіла BelGee Х50+. Сёлета было прададзена больш за 13 тыс. такіх машын.
Расійскі рынак у цэлым у жніўні скараціўся на 6,5% да 113,4 тыс. аўтамабіляў. Па выніках васьмі месяцаў адзначаецца прырост на 9,3% да 845 тыс. адзінак.
Лідзіруе на расійскім рынку “Лада” (208,4 тыс. аўтамабіляў, -1,4% у параўнанні са студзенем-жніўнем 2025 года). Далей ідуць Haval (114,3 тыс., +22,8%), Tenet (88,7 тыс.) і Geely (51,8 тыс., -1,6%).
