У Баранавічах прайшла трэніроўка па разгоне пратэстаў
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 17:47
https://reform.news/be/u-baranavichah-prajshla-trjeniro-ka-pa-razgone-pratjesta/3 верасня ў Баранавічах правялі тактыка-страявыя заняткі па баявым зладжванні пры спыненні «масавых беспарадкаў», паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Трэніроўка прайшла пад кіраўніцтвам інструктараў-супрацоўнікаў АМАПа. Супрацоўнікі міліцыі адпрацоўвалі лакалізацыю груп і затрыманне парушальнікаў.
Падобныя трэніроўкі прайшлі нядаўна ў Магілёве, Віцебскай і Мінскай абласцях.





