«Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню «Пакідаем на Потым»

Культура
Фота: сацсеткі музыкі.

Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазіцыя пра тое, як людзі схільныя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.

Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новая песня — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца, і іх ужо немагчыма вярнуць.

«Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню «Пакідаем на Потым»
Фота: сацсеткі музыкі.

Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.

Фінальнае гучанне і міксінг — гукарэжысёр Павел Сініла, а візуальнае афармленне і атмасферную вокладку рэлізу стварыла мастачка Караліна Палякава.

Слухаць трэк можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.