Пасол Беларусі ў Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве Анатоль Глаз здзейсніў рабочую паездку ў Багдад 1-3 верасня.
1 верасня Глаз уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Ірака Фуаду Хусейну. Бакі абмеркавалі аднаўленне беларуска-іракскага ўзаемадзеяння, пытанні двухбаковага і рэгіянальнага парадку дня. Глаз перадаў Хусейну запрашэнне наведаць IV Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы 3-4 лістапада.
Бакі таксама абмеркавалі пытанні аднаўленн] працы сумеснай беларуска-іракскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, правядзення міжмзсаўскіх кансультацый, а таксама завяршэнне працэсаў узгаднення шэрагу праектаў міжурадавых пагадненняў.
«Надалі асаблівую ўвагу гандлёва-эканамічнаму вымярэнню двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы пытанні ў сферы лагістыкі, перспектывы паставак беларускай фармацэўтычнай прадукцыі і рэалізацыі кааперацыйных праектаў», – паведамляе МЗС Беларусі.
У той жа дзень Глаз сустрэўся з кіраўніком Офіса галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Ірака Абдул Амірам аль-Шамары.
«Суразмоўцы абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі, сітуацыю ў Іраку, перспектыўныя напрамкі беларуска-іракскага ўзаемадзеяння, уключаючы абмен досведам і пашырэнне кантактаў паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС.
2 верасня адбылася сустрэче са старшынёй Вышэйшага судовага савета Ірака Фаікам Зіданам.
На перамовах абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж профільнымі структурамі дзвюх краін, ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту Зідана ў Мінск, а таксама асобныя пытанні гуманітарнага характару.
3 верасня Глаз сустрэўся з міністрам электраэнергетыкі Ірака Алі Саадзі Вахібам. Беларускі бок прапанаваў Іраку садзейнічанне ў мадэрнізацыі электраэнергетычнай сістэмы Ірака і пастаўках адпаведных кампанентаў.
Анатоль Глаз сумесна з кіраўніцтвам беларускіх фармацэўтычных кампаній таксама прыняў удзел у бізнес-форуме, арганізаваным беларускім пасольствам, і серыі прадметных кантактаў з прадстаўнікамі іракскіх дзелавых колаў.
«Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі практычныя напрамкі супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасці, энергетыцы і ў частцы паставак беларускай тэхнікі», — паведамляе МЗС.


