Mayday.Team: У Магілёве КДБ цікавіцца людзьмі, якія пабывалі ў краінах ЕС
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 20:39
https://reform.news/be/mayday-team-u-magiljove-kdb-cikavicca-ljudzmi-jakija-pabyvali-krainah-es/У Магілёве ў другой палове жніўня супрацоўнікі КДБ правялі некалькі ператрусаў і гутарак з мясцовымі жыхарамі, піша Mayday.Team.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі прыходзілі да магілёўцаў, якія нядаўна наведвалі краіны Еўрасаюза. Падчас візітаў у іх у тым ліку цікавіліся магчымымі кантактамі з прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху.
Супрацоўнікаў КДБ таксама цікавіла тэхніка, перш за ўсё смартфоны, якія аглядаліся ў іх жа прысутнасці.
Інфармацыі пра затрыманні ў сувязі з гэтымі візітамі няма.
