Каардынацыйная рада абвясціла прыём заявак на пасаду сакратара. Згодна з рэгламентам КР, афіцыйна вылучаць кандыдатаў на пасаду сакратара павінны фракцыі. Для ўдзелу ў галасаванні прэтэндэнту неабходна заручыцца падтрымкай хаця б адной з іх.
Адзначаецца, што папярэдняя падтрымка фракцыі не з’яўляецца абавязковай умовай для падачы заяўкі. Атрыманыя рэзюмэ будуць даступныя фракцыям, якія змогуць самастойна прапанаваць кандыдату падтрымку і афіцыйна вылучыць яго кандыдатуру.
Ад прэтэндэнтаў чакаюць неабходных кампетэнцый і здольнасці забяспечыць арганізацыйную працу Каардынацыйнай рады.
Кандыдатам прапануюць накіраваць CV на электронны адрас [email protected].
Нагадаем, у жніўні стала вядома, што Іван Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара КР. Пасля яго абавязкі сакратара часова выконваў Яўген Каравулаў з фракцыі «Наступ».
