У Віцебскай вобласці 11 чэрвеня зафіксаваны два выпадкі гібелі людзей на вадзе, паведамляе прэс-служба МНС.
Удзень у рацэ Заходняя Дзвіна ў раёне вуліцы Максіма Горкага ў Віцебску была выяўлена патанулая жанчына 1969 года нараджэння. Ратавальнікі дасталі цела з вады за метр ад берага. Медыкі канстатавалі смерць.
Увечары таго ж дня ратавальнікі Дубровенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выехалі па паведамленні аб патанулым чалавеку ў кар’еры ў аграгарадку Буда. Цела мужчыны знаходзілася на паверхні вады за 7 метраў ад берага. Ратавальнікі дасталі яго і даставілі на бераг.
Абставіны абодвух выпадкаў высвятляюць следчыя органы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!