Зацверджаны склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйны савет

Галоўнае
Фото: Reform.news

Каардынацыйны савет на пасяджэнні 28 студзеня зацвердзіў склад Выбарчай камісіі выбараў у КС.

У галасаванні прынялі ўдзел 44 дэлегаты, 42 падтрымалі рашэнне і 2 устрымаліся.

У склад Выбарчай камісіі ўвайшлі:

  • Дзмітрый Фурманаў — вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»;
  • Алена Жылачкіна (Жываглод) — вылучаная арганізацыяй «Сумленныя людзі»;
  • Яраслаў Бекіш — вылучаны фракцыяй «Беларусы»;
  • Пётр Маркелаў — вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus;
  • Алена Прыходзька — вылучаная фракцыяй «Беларусы».

Выбары ў Каардынацыйны савет трэцяга склікання пройдуць з 11 па 17 мая 2026 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны