З пачатку 2026 года пракуратура Клімавіцкага раёна накіравала ў суд сем пазоваў да выпускнікоў Клімавіцкага аграрнага каледжа, якія вучыліся на бюджэце, але не адпрацавалі размеркаванне. З выпускнікоў спагналі больш за 120 тысяч рублёў.
Як адзначае пракуратура, адной з прычын неадпрацоўкі абавязковага тэрміну размеркавання выпускнікамі каледжа з’яўляецца іх звальненне за здзяйсненне прагулаў.
Так, у 2025 годзе жыхар Магілёва скончыў каледж з прысваеннем кваліфікацыі «Повар 4 разраду» і «Прадавец 4 разраду». Паводле размеркавання яго накіравалі ў камбінат школьнага харчавання «Купалінка». Малады чалавек пачаў працаваць, але праз некаторы час яго звольнілі за прагулы. Паводле рашэння суда з выпускніка спагналі больш за 18 тысяч рублёў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!