Падчас варшаўскага кніжнага кірмаша, які пройдзе 28—31 траўня, прэзентуюць кнігу Аляксандра Фядуты «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім». Кніга падрыхтавана ў выдавецтве Połackija Łabirynty.

«Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не выпадае. Усё будзе занатавана ў пратаколе і стане часткай абвінаваўчага акта супраць цябе. Таму патрэбны іншы суразмоўца.
Ім і стаў для Аляксандра Фядуты Уладзімір Караткевіч. А нагодай для дыялогу з пісьменнікам быў галоўны раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», – паведамляе анатацыя выдання.
Выдавецтва дзякуе за дапамогу ў выданні гэтай кнігі Фундацыі імя П. Крачэўскага і Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана.
Папярэдні заказ кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”» ужо даступны на Allegro.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
