Reform.news

Выходзіць кніга Аляксандра Фядуты пра лексікон «Каласоў пад сярпом тваім», якую ён пісаў у следчым ізалятары КДБ

Reform.news · 16 мая 2026, 13:26

https://reform.news/vyhodzic-kniga-aljaksandra-fjaduty-pra-leksikon-kalaso-pad-sjarpom-tvaim-jakuju-jon-pisa-u-sledchym-izaljatary-kdb/

Падчас варшаўскага кніжнага кірмаша, які пройдзе 28—31 траўня, прэзентуюць кнігу Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». Кніга падрыхтавана ў выдавецтве Połackija Łabirynty.

«Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не выпадае. Усё будзе занатавана ў пратаколе і стане часткай абвінаваўчага акта супраць цябе. Таму патрэбны іншы суразмоўца.

Ім і стаў для Аляксандра Фядуты Уладзімір Караткевіч. А нагодай для дыялогу з пісьменнікам быў галоўны раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», — паведамляе анатацыя выдання.

Выдавецтва дзякуе за дапамогу ў выданні гэтай кнігі Фундацыі імя П. Крачэўскага і Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана.

Папярэдні заказ кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім»» ужо даступны на Allegro.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий