Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе «Чорных салаўёў»

Галоўнае
Источник: "Вясна"

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па справе «Чорных салаўёў». Прысуд першай інстанцыі пакінуты без змяненняў. Ён уступіў у законную сілу, паведамілі ў Генпракуратуры.

Нагадаем, фігуранты справы былі затрыманыя вясной 2024 года. Тады ж на дзяржТБ выйшаў прапагандысцкі фільм «Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам», дзе паведамілі пра затрыманне 7 падлеткаў за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». Некаторых з іх абвінавачвалі ў «акце тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве». У фільме распавялі, што 6 падлеткаў нібыта аб’ядналіся ў «анархісцкую ячэйку «Чорныя салаўі», якую «пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны» стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

«Прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда Місюк як арганізатару і кіраўніку злачыннай групы па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў, Жыгалеву і Барысаву – 12 гадоў, Захарошку – 10 гадоў 6 месяцаў, а Пуліновіч – 10 гадоў 3 месяца», – гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Абвінавачаныя падалі апеляцыйныя скаргі, у якіх аспрэчвалі кваліфікацыю сваіх дзеянняў, прасілі змяніць прысуд і знізіць тэрмін пакарання.

Трэба адзначыць, што Марыя Місюк была вызвалена ў лістападзе мінулага года і перададзена Украіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны