“Вялікі камень” прыняў двух рэзідэнтаў

Навіны
Фото: Reform.by

Індустрыяльны парк “Вялікі камень” зарэгістраваў двух новых рэзідэнтаў. Яны будуць працаваць у сферы медыцыны і біятэхналогій.

Беларуска-расійскае прадпрыемства «ФАРМЛЭНД ВК» будзе выпускаць інфузійныя растворы, якія прымяняюцца ў ахове здароўя. Мяркуецца выкарыстоўваць інавацыйныя аўтаматызаваныя лініі і сістэмы кантролю якасці.

Беларускае ТАА «ГенЭво» створыць “інтэграваную навукова-вытворчую платформу, якая аб’ядноўвае распрацоўку і прамысловы выпуск прадуктаў для малекулярна-генетычных і геномных даследаванняў”.

Усяго ў парку ўжо зарэгістраваны 167 рэзідэнтаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.